10.03.2013 / 03:18

«У Польшчы парадак, а ў Беларусі бардак» Тыя, хто бываў у Польшчы, — Вы згодныя з аўтарам? 153

Не беднасць, не бескультур’е, а менавіта бардак! Так гэта бачыцца, калі пабываеш у суседзяў.

З 6 да 8 сакавіка давялося пабываць у Польшчы. Тым людзям, якія выязджаюць часта, вочы замыльваюцца. А я ў Польшчы не быў ад 2010 года, таму нейкія кантрасты адразу кідаліся ў вочы.

Ехаў з Брэста да Цярэспаля, стуль на аўтобусе да Белай Падляскай, а стуль бусікам да Варшавы. Гэтаксама й назад.

У бусіку сюрпрыз: у гонар 8 Сакавіка ўсім жанчынам зніжка з 27 да 20 злотых і дораць па шакаладцы.
Дзе вы ў нас такое бачылі?
Вакол дарогі чыста, у лесе і каля стаянак смецце не валяецца. Вакол матэляў, гатэляў, кавярняў прыдарожных — акуратнасць.
Шмат дабротных, сучасных катэджаў у вёсках і гарадках. Прычым не аднолькавых праектаў. Значыць, не дзяржаўныя, а людзі самі сабе будавалі.
Каля хатаў не відаць агародчыкаў з градамі, нават у вёсках. Калі і ёсць, то далей ад дома, каля поля. Не так як у нас, калі, бывае, пад самыя вокны ўсё градамі засаджана.
Значыць, людзі не нуждаюцца, не галодныя.
На вуліцах чыста, шмат дробных шыльдаў — значыць, шмат прыватнага бізнэсу.
Крамы, сэрвісы, склады, гатэльчыкі, корчмы. Выглядае, што ўсё прыватнае.
У Варшаве і ў малых гарадках на кожным прыпынку вывешаныя расклады транспарту і маршруты.
Паглядзеў і разабраўся, што куды ідзе. Ходзіць усё строга па раскладзе. Лёгка выбраць, на што сядаць. Гэта ідзе ад культуры, скажаце вы? Ды не, гэта ідзе ад парадку! Бо людзі адказваюць за сваю сферу, а не так, як у нас.
Ну, а сучасныя будынкі ў Варшаве ўвогуле не ідуць ні ў якое параўнанне ў мінскімі!
Вось там навабуды дык навабуды! Узяць хоць бы будынкі новых офісных цэнтраў і якасных жылых дамоў. Архітэктура! Прыгожа глядзіцца іх новы Нацыянальны стадыён, на якім праходзіла Еўра-2012.
Яшчэ зачапіла, што за ўсю дарогу не пачуў мату.
Не, на вуліцах «элемент» курвае, але каб у транспарце — не. Парадак!
У кіроўцаў грае не шансон, не якаясьці зубадрабільная музыка, а агульнанацыянальны канал.
Я ўжо забыў, калі ў нас у Беларусі ездзіў у транспарце, дзе б не грала агрэсіўная музыка. Чаму? Ды зноў жы таму, што бардак, што аўтапаркі і перавозчыкі не асмельваюцца нарматыўна забараніць шансон і абавязаць ставіць культурны канал.
Ну і ўсё па-польску вядома, а не на мове суседняй дзяржавы, як у нас. А ў нас — ніводзін памежнік ані мытніца ў Брэсце былі няздольныя мне два словы па-беларуску адказаць, ні туды ні назад. Ёлкі-палкі, вы ж дзяржаўныя службоўцы, а не баба Клава з лавачкі!
Што гэта за дзяржава, што не хоча ці не можа дабіцца, каб яе чыноўнікі элементарна валодалі дзяржаўнымі мовамі, я ўжо не кажу пра замежныя.
Традыцыйнае пытанне пра цэны. Прадукты каштуюць як у нас, нерухомасць разу ў паўтара даражэйшая, аўтамабілі таннейшыя, чым у нас, праезд у транспарце даражэйшы, бензін даражэйшы, камуналка даражэйшая. Заробкі і пенсіі ў палякаў разы ў два-тры большыя, чым у Беларусі.
Таму жывуць палякі разу ў паўтара лепш, груба так параўноўваючы. Але пытанне нават не ў грашовым вымярэнні. У нас багацце рассыпаецца, як пясок праз пальцы, бо скрозь абыякавасць і халтура, бо ўсюды «не сваё — не жалка», бо няма гаспадара.
Ні ў якае параўнанне не ідуць нашы калхозныя домікі ў аграгарадках і польскія сялянскія катэджы, які кожны мураваў за свае кроўныя.

У нас у Беларусі няма парадку. Пасля Польшчы гэта разумееш. У нас толькі за палітыку душаць, а за беспарадак, раздзяўбайства, халтуру ніхто не карае.

Вось і захоўваецца савецкі бардак, хоць мы ўжо 22 гады, як скінулі Савецкі Саюз. Дай бог, каб і ў нас урэшце да ўлады прыйшоў не Крыкун, а самавіты Гаспадар, каб адрадзіў еўрапейскія звычкі і ў нас.

* * *

Тыя, хто бываў у Польшчы, — Вы згодныя з аўтарам?

даслаў чытач Міхаіл Воўчак, Мінск

0
Маэстра / Адказаць
10.03.2013 / 03:37
Вельмі трапна адзначана. Сутнасьць не ў грашовым багацьці (гэта наступства), а ў парадку (гэта нагода). Калі будзе парадак, калі кожны будзе разумець, што ён траціць і губляе не чужое, а сваё, кроўнае, нажытае цяжкай працай, вось тады і прыйдзе на нашыя землі і шчасьце, і багацьце.
0
Зьміцер / Адказаць
10.03.2013 / 03:53
Брэд нейкі... Вы яшчэ скажыце, што польская чыгунка лепшая за беларускую :) "Вакол дарогі чыста, у лесе і каля стаянак смецце не валяецца" Мабыць, Вы толькі турыстычнымі маршутамі кіруецеся :) Хадзіць далёка не трэба, цэнтральны вакзал у Варшаве, уздыміцеся на палац культуры і навукі, пахадзіце там... смецце, бездомныя, і мачой паўсюль смярдзіць. Я ўжо не кажу, а "слабо заночыць на вакзале?" "Архітэктура! Прыгожа глядзіцца іх новы Нацыянальны стадыён, на якім праходзіла Еўра-2012." Ага, Гданьск 2012, падыход да яго быў праз нейкую балазку, груба кажучы... Нікога не слухайце, Беларусь лепшая! Заробкі менш, узровень жыцця меншы, але што кранаецца парадку, то як раз у Польшчы - бардак, а ў Беларусі - парадак...
0
Рыгор / Адказаць
10.03.2013 / 03:56
Быў я там.. згодны.
Паказаць усе каментары/ 153 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру