Пасажырскі самалёт авіякампаніі «Белавія», які ляцеў з Астаны ў Мінск, вымушана сеў у Самары праз праблемы ў паліўнай сістэме.
Паводле інфармацыі «Інтэрфакса»,
камандзір «Боінга-737» паведаміў аб непаладках у паліўнай сістэме, калі самалёт знаходзіўся ў раёне самарскага авіяцыйнага вузла.Была прынятая пастанова аб вымушанай пасадцы ў Самары.
Самалёт паспяхова прызямліўся ў аэрапорце Самары а 6-й раніцы паводле мінскага часу.
На борце знаходзілася 92 пасажыры.