Наталля і Дзяніс - неабыякавыя да беларускай культуры маладзёны.
Усе вясельныя строі да шлюбу Наталля вырабляла сама.
Беларусы - пачатак 21-га стагоддзя.
Згодна з народнымі традыцыямі, жаніх сустракае сваю маладую ў хаце яе бацькоў.
Перад ад'ездам у царкву бацькі тры разы абыходзяць з іконамі вясельны "картэж" і абсыпаюць яго збожжам.
Дарога да царквы.
Шпацыр па музею.
Абярэг.
Вянчанне.
Ад царквы маладыя і іх госці ідуць пешшу да карчмы.
Традыцыйная "загарадка" для маладых.
Віншаванні і частванні.
Малады муж заносіць жонку ў хату на руках па рушніку.
Дзяніс і Наталля рыхтуюцца атрымліваць віншаванні ад запрошаных гасцей.
Маладая беларуская сям'я.
Скокі і танцы.
Мужчынскія размовы.
Новаспечаная беларуская жонка.
Варта адзначыць, што ўсе вясельныя строі да шлюбу старанна вырабіла будучая жонка Дзяніса - Наталля.
Вяселле ў традыцыйным беларускім стылі было вырашана адзначыць на знак пашаны да беларускіх традыцый.Гасцей у Строчыцы даставіў аўтобус, а сам вясельны абрад дапамагалі праводзіць навуковыя супрацоўнікі музею. Святочнае застолле прайшло ў карчме музею.
Гэта была самая натуральная рэканструкцыя вясельнага абраду, які здзяйснялі нашы продкі шмат год таму.