Экспарцёрамі белага цукру ў Беларусі вызначаны чатыры прадпрыемствы:
адкрытыя акцыянерныя таварыствы «Гарадзейскі цукровы камбінат», «Жабінкаўскі цукровы завод», «Слуцкі цукрарафінадны камбінат» і «Скідальскі цукровы камбінат».Адпаведную пастанову № 144 Савет міністраў прыняў 5 сакавіка 2013 года.
Як паведамляе
Дакумент прыняты ў адпаведнасці з Пагадненнем аб парадку ўвядзення і прымянення мер, якія закранаюць знешні гандаль таварамі, на адзінай мытнай тэрыторыі ў дачыненні да трэціх краін ад 9 чэрвеня 2009 года. У сувязі з гэтым Дзяржаўнаму мытнаму камітэту і Міністэрству ўнутраных спраў даручана прыняць меры для недапушчэння экспарту белага цукру суб’ектамі прадпрымальніцкай дзейнасці, не ўказанымі ў гэтай пастанове.
Паводле інфармацыі