Людзі рана пачынаюць займацца сэксам? Аказваецца, гэта стэрэатып.
Як выявіла даследаванне Белстата, 33% мужчын і 36% жанчын не мелі сэксуальнага вопыту да 24 гадоў.

Гэта значыць, што пачатак сэксуальнага жыцця ў іх прыйшоўся на час нашмат пазнейшы за армейскую службу і ўніверсітэт.

З іншага боку, 0,7% маладых жанчын і 3,4% маладых мужчын мелі першы сэксуальны вопыт ва ўзросце да 15 гадоў.

Даследаванне Нацыянальны статыстычны камітэт правёў пры дапамозе Дзіцячага фонду ААН (ЮНІСЭФ).

Варта адзначыць, што ў цэлым час першага сэксуальнага кантакта, вядома, зніжаецца. Так, на працягу 12 месяцаў, якія папярэднічалі даце правядзення абследавання, 39% дзяўчат і 69% хлопцаў ва ўзросце 15-24 гадоў мелі сэксуальны кантакт з нясталым партнёрам.
Сярод такіх пацаноў 82% пры гэтым выкарыстоўвалі прэзерватыў. Сярод такіх дзяўчат 69% мелі кантакт з прэзерватывам.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?