Трэнеры "Цмокаў" Рымантас Грыгас і Андрэй Крыванос

Трэнеры "Цмокаў" Рымантас Грыгас і Андрэй Крыванос

z_2013_03/cmoki_zalgiris5_130311.jpg

z_2013_03/cmoki_zalgiris5_130311.jpg

У сённяшнім матчы баскетбольнай Адзінай лігі ВТБ «Цмокi-Мiнск» дома сенсацыйна абыгралі лідараў групы, каўнаскі «Жальгірыс» з лікам 86:82 (24:20, 15:14, 24:22, 23:26).

11-пераможная серыя «Жальгірыса» з 11 матчаў перапынілася, а «Цмокі» ўзняліся з апошняга 10-га на 9-е месца.

Лепшыя ў камандаў:

«Цмокі»: Аляксандр Кудраўцаў — 16 ачкоў, Ціер Браўн — 16, Дзяніс Коршук — 15; Аляксандр Пустагвар — 11.

«Жальгірыс»: Трэмел Дард — 14; Віценіс Ліпкявічус — 13; Дарыюш Лаўрыновіч — 11, Рымантас Каукенас — 10.

Група B: Жальгірыс — 15 перамогаў, 2 паразы; ЦСКА — 13–3, Лакаматыў — 12–5, ВЭФ, Ніжні Ноўгарад — 10–7, Трыумф — 9–8, Енісей — 6–11, Німбурк — 5–11, Цмокі — 2–15, Няптунас — 2–15.

«Цмокам» засталося правесці адну гульню: 24 сакавіка ў Мінску яны згуляюць з чэшскім «Німбуркам».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?