Канадскі астранаўт Крыс Хэдфілд, кіраўнік экіпажу Міжнароднай касмічнай станцыі за няпоўныя тры месяцы, якія знаходзіцца ў космасе, стаў зоркай сацыяльных медыя. Яго старонкі ў Facebook і Twitter чытаюць сотні тысяч чалавек. Сёння ён выклаў фотаздымак Менска з арбіты МКС, які каманда намагалася зрабіць цягам некалькіх месяцаў.

«Поспех! На працягу многіх месяцаў мы спрабавалі атрымаць чыстае фота Менска, Беларусь, роднага горада шчаслівага ўдзельніка экіпажа МКС Алега Навіцкага»,
— напісаў Крыс Хэдвілд у Twitter, выклаўшы касмічнае фота сталіцы Беларусі.

Алег Навіцкі, якога прыгадвае Хэдвілд, — гэта расійскі касманаўт беларускага паходжання, што знаходзіцца на МКС з кастрычніка 2012 года. Навіцкі нарадзіўся ў горадзе Чэрвень Мінскай вобласці. У сакавіку ягоная місія на міжнароднай касмічнай станцыі заканчваецца. Ад таго, напэўна, магчымасць атрымаць нарэшце якасны здымак сталіцы сваёй радзімы з МКС асабліва важная.

Канадскі астранаўт актыўна аднаўляе Twitter і Facebook з 21 снежня, як прыбыў на МКС. Ён посціць фотаздымкі, каментуе надвор’е і перадае дасціпныя прывітанні зямлянам. У гэтай справе астранаўту дапамагаюць сыны, што засталіся ў Канадзе. Справа ідзе вельмі добра — на дадзены момант колькасць чытачоў у Твітэр набліжаецца да 500 тысяч.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?