06.08.2007 / 06:55

Вячорка ўмацоўвае пазыцыі на Меншчыне 23

Партыя БНФ аднавіла абласную структуру.

4 жніўня на Менскай абласной канферэнцыі Партыі БНФ прысутнічалі прадстаўнікі з тых гарадоў вобласці, дзе найбольш актыўна функцыянуе партыя, – з Барысава, Слуцка, Маладзечна, Вілейкі, Салігорска, Мар’інай Горкі, Смалявічаў, Жодзіна, Мядзеля, Лагойска.

Перад прысутнымі выступілі лідэр Партыі БНФ Вінцук Вячорка і яго намеснікі Віктар Івашкевіч і Аляксей Янукевіч, якія распавялі пра сітуацыю ў краіне, актуальную дзейнасць партыі і пра партыйнае будаўніцтва.

Была абраная абласная рада ў складзе 12 чалавек. Старшынёй мінскай абласной структуры стаў Зміцер Вінаградаў з Мядзеля, а яго намеснікамі – Сяржук Салаш з Барысава і Зміцер Шэвель з Лагойска, паведамляе Радыё Рацыя па спасылкай на прэс-групу Партыі БНФ.

«Першае, што я збіраюся зрабіць, - гэта аб’ехаць усе нашы раёны. Трэба вызначыць рэальны патэнцыял Партыі БНФ у Мінскай вобласці для таго, каб пачынаць падрыхтоўку да Еўрапейскага марша і выбараў 2008 года», - заявіў пасля абрання Зміцер Вінаградаў.

«Мы аднавілі фронтаўскую структуру Мінскай вобласці. Некалькі гадоў яна не працавала [Каменьчык у гарод Алеся Міхалевіча? – НН]. Я задаволены кадравымі рашэннямі, якія прынятыя, таму што і старшыня, і намеснікі старшыні, і сакратар прадстаўляюць дзеяздольныя фронтаўскія арганізацыі. Бліжэйшай практычнай задачай будзе падрыхтоўка да Еўрапейскага марша і да кампаніі 2008 года, да таго самага выбарчага фарсу, які мы хочам ператварыць у рэальныя выбары», - сказаў лідэр Партыі БНФ Вінцук Вячорка.

Нагадаем, што пры канцы году маюць прайсьці выбары новага старшыні Партыі БНФ, дзе канкурэнцыю В. Вячорку, паводле чутак, павінны скласьці ягоны намесьнік Алесь Міхалевіч.

0
а ў гэты час... / Адказаць
06.08.2007 / 11:35
а ў гэты час Зянковіч вязе на заказ яшчэ адну піццу...:)
0
Z gary / Адказаць
06.08.2007 / 11:56
...tolki gorka uismihnucca
0
Жмудзін / Адказаць
06.08.2007 / 12:44
Дарагая рэдакцыя, калі б камэнтары ў тэкст стаялі ў камэнтарах, а ня ў тэксьце, гэта, н.м.п., надавала б большай акуратнасьці й тэксту Рацыі, і безумоўна цікавай, але не зусім дарэчнай рэмарцы рэдакцыі.
Паказаць усе каментары/ 23 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру