12 сакавіка ў 18.30 у мінскім архікатэдральным касцёле Імя Найсвяцейшай Панны Марыі адбудзецца Святая імша ў інтэнцыі выбару новага пантыфіка. Літургію ўзначаліць Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч.
Канклаў у Апостальскай Сталіцы распачнецца ў гэты дзень таксама ў 18.30 па беларускім часе. Такім чынам беларускія вернікі змогуць малітоўна паяднацца з кардыналамі-выбаршчыкамі.
Пасля Святой імшы плануецца відэапаказ распачацця канклаву да самага моманту зачынення дзвярэй Сікстынскай капэлы.