06.08.2007 / 06:59

Сьпёка вяртаецца

У другой палове тыдня ў Беларусі чакаецца да +30.

Сьпёка прыйдзе ў Беларусь ужо на гэтым тыдні.

Калі ў панядзелак і аўторак чакаецца да +26, то ў чацьвер і пятніцу будзе ўжо да + 30. Тады ж пройдуць моцныя ліўні. Сьпякотнае надвор’е захаваецца і да пачатку наступнага тыдня.

Тым часам сьпёка прынесла свае негатыўныя наступствы на Балканах, дзе лютуюць пажары. Пад пагрозай зьнішчэньня апынуўся харвацкі Дуброўнік, што на Адрыятычным моры. Пажары падабраліся да акраін Пэрліны Адрыятыкі, як кажуць пра гэтае месца. Ужо ідзе эвакуацыя жыхароў.

Горад, унесены ЮНЭСКА ў сьпіс архітэктурных каштоўнасьцяў, моцна пацярпеў падчас Балканскай вайны 1990-х. Але можа быць зьнішчаны якраз цяпер, у выніку пажару.

Лютуюць пажары ў іншых месцах Харватыі, а таксама ў Босьніі.

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру