Супрацоўнікі міліцыі затрымалі ў Быхаве двух 17-гадовых мясцовых жыхароў, якія скралі аўтамабіль ВАЗ-21013.

Уладальнік машыны пакінуў яе на ноч каля свайго дома, а раніцай пабачыў, што транспартнага сродку няма. Быхавец звярнуўся ў міліцыю, і ўжо праз паўтары гадзіны аўто было знойдзена ў мікрараёне Колас. Высветлілася, што ўначы на чужым аўтамабілі захацелі пакатацца двое 17-гадовых прыяцеляў, адзін з якіх, дарэчы, раней ужо быў судзімы за крадзяжы, таму без праблем здолеў завесці машыну.

Пасля начной паездкі зламыснікаў аўтамабіль не пацярпеў.

У дачыненні да згоншчыкаў Быхаўскага раёна аддзелам Следчага камітэта заведзена крымінальная справа. Ім пагражае да 5 гадоў пазбаўлення волі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?