У Маларыцкім раёне аўтаномны пажарны апавяшчальнік дапамог прадухіліць гібель пяці чалавек, у тым ліку двух малалетніх дзяцей.
Як паведаміў
ГэтаАд спрацоўкі аўтаномнага пажарнага апавяшчальніка прачнуўся
35-гадовы гаспадар дома, які разбудзіў усіх, хто знаходзіўся ў доме, і яны паспелі выйсці на вуліцу.
Пажар быў ліквідаваны ратавальнікамі за 24 хвіліны. Агнём пашкоджаны сцены, перакрыцце і маёмасць у доме.
Меркаваная прычына пажару — парушэнне правілаў эксплуатацыі пячэй, цеплагенерыруючых агрэгатаў і прыстасаванняў (выпадзенне вуголля з топкі ацяпляльнага катла).
Як зазначыў Машноў, у Брэсцкай вобласці з пачатку гэтага года апавяшчальнікі дапамаглі прадухіліць гібель сямі жыхароў рэгіёну, у тым ліку траіх дзяцей.