Чарговая бойка ў мінскім метро, міліцыя шукае зламысніка — відэа 12
Партызанскі РУУС сталіцы шукае невядомага, які ўвечары 20 лютага збіў на станцыі «Плошча Перамогі» маладога чалавека.
Як паведамляе сайт мінскай міліцыі, пацярпелы выйшаў з вагона і накіраваўся да выхаду. У гэты момант на яго з кулакамі накінуўся невядомы хлопец, які ехаў з ім у адным цягніку. Бойка працягвалася каля хвіліны. Затрымаць зламысніка супрацоўнікі метрапалітэна не змаглі — ён уцёк.