11.03.2013 / 14:30

Род Сцюарт упершыню за 12 гадоў зрабіў альбом без кавераў 1

Брытанскі музыкант Род Сцюарт запісаў новы альбом, у якім упершыню за 12 гадоў няма кавер-версій. Дыск пад назвай «Time» выйдзе 7 мая.

Песні з гэтага альбома напісаны Сцюартам увосень 2012 года. Музыка, анансуючы сваю новы альбом, назваў яго добрым і старамодным. «Там шмат мандаліны, акустычнай гітары, скрыпкі і добрых тэкстаў», — сказаў спявак.

Часопіс Billboard, карэспандэнты якога паслухалі новы альбом на прэзентацыі ў Нью-Ёрку, піша, што песні нагадалі ім такія старыя хіты Сцюарта, як «Lost In You», «Maggie May», «Da Ya Think I’m Sexy?» і «Infatuation».

З 2011 года музыка запісаў 9 альбомаў, у тым ліку серыю «The Great American Songbook», якія складаліся з пераспяваных хітоў іншых музыкаў.

68-гадовы Род Сцюарт пачаў сваю музычную кар’еру ў 17 гадоў. Ён быў удзельнікам такіх калектываў, як The Jeff Beck Group і The Faces. Найбольшую вядомасць яму прынесла сольная кар’ера. Сцюарт запісаў 28 студыйных альбомаў. Яго пласцінкі разышліся, па розных ацэнках, ад 100 мільёнаў да 200 млн асобнікаў.

0
LMI / Адказаць
11.03.2013 / 15:12
Ну вось неяк не магу ўспрынімаць Сцюарта аніяк пасьля ягонага ўдзелу ў даволі неблагім (калі не сказаць больш) гурце The Fases. Потым ен неяк прынцыпова станавіўся нейкім танным папсавіком якіх процьма на абшарах заходняй музыкі
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру