Экспазіцыя «За годнасць! За Радзіму!», прымеркаваная да175-годдзя з дня нараджэння Кастуся Каліноўскага і150-годдзя паўстання 1863–1864 гадоў, адкрылася ў Прэзідэнцкай бібліятэцы Рэспублікі Беларусь.
Як паведаміла супрацоўніца аддзела старадрукаў і рэдкіх выданняў бібліятэкі Вераніка Мітракова, у аснове выставы — кнігі і часопісы з фонду аддзела старадрукаў і рэдкіх выданняў бібліятэкі. У экспазіцыі прадстаўлена каля дваццаці зборнікаў 1863–1910 гадоў. Можна пабачыць адно з першых даследаванняў гісторыі паўстання «Звесткі аб польскім бунце 1863 году ў
Сярод экспанатаў — выдадзены ў 1927 годзе зборнік дакументаў пра паўстанне «1863 год на Міншчыне», а таксама першая беларуская манаграфія на гэтую тэму «1863 год на Беларусi» Усевалада Ігнатоўскага.
У бібліятэцы захоўваюцца і замежныя выданні, прысвечаныя першай беларускамоўнай газеце — «Мужыцкай праўдзе», якая выходзіла ў час паўстання, у тым ліку каментаваныя тэксты «Мужыцкай праўды» і «Лістоў
Выставу, якая працягнецца па 30 красавіка, дапаўняюць грунтоўныя даследаванні сучасных гісторыкаў і навуковыя артыкулы, падрыхтаваныя ў апошнія гады.