06.08.2007 / 09:40

Памёр самы вядомы каталіцкі арцыбіскуп‑габрэй 5

Жана Мары Люсьціжэ называлі мостам паміж хрысьціянствам і юдаізмам.

Адзін з найвышэйшых прадстаўнікоў францускай каталіцкай царквы Жан Мары Люсьціжэ памёр у Парыжы на 81‑м годзе жыцьця.

Аарон Люсьцігер нарадзіўся 17 верасьня 1926 г. у сям’і польскіх габрэяў. Перад Першай сусьветнай вайной сям’я выехала з-пад Катавіцаў у Францыю. Падчас ІІ сусьветнай бацькі Аарона трапілі ў канцэнтрацыйны лягер і зьгінулі ў Асьвенціме. Аарона выратавала тое, што яго ўзяла на выхаваньне каталіцкая сям’я. У юнацтве ён і прыняў каталіцтва.

Жан Мары Люсьціжэ вучыўся ў Сарбоне, але ў 1950‑х стаў сьвятаром і зрабіў сабе бліскучую царкоўную кар’еру.

Люсьціжэ пастаянна крытыкаваў любыя праявы расізму і, у прыватнасьці, свайго цёзку Жана Мары Лё Пэна. У 1981 г. папа рымскі Ян Павал ІІ прызначыў яго арцыбіскупам Парыскім, а ў 1983 г. увёў яго ў сан кардынала. У 2005 г. Люсьціжэ пайшоў на пэнсію.

Жан Мары Люсьціжэ быў добра вядомы і паважаны ў Францыі за сваю грамадзкую дзейнасьць. Ён шмат зрабіў для наладжваньня добрых стасункаў паміж юдаізмам і хрысьціянствам.

Шанаваны ён быў і ў суседняй Польшчы. Два месяцы таму яго ганаравалі ўзнагародай імя Яна Новака‑Езёранскага — за арганізацыю ў 1980‑х дапамогі для «Салідарнасьці».

0
Dz / Адказаць
06.08.2007 / 10:32
Люсьціжэ пастаянна крытыкаваў любыя праявы расізму і, у прыватнасьці, свайго цёзку Жана Мары Лё Пэна. Артыкул перапісаны з Ліберасьён, ці адкуль? На шмат больш ён крытыкаваў левых.
0
patryjet / Адказаць
06.08.2007 / 11:55
Usje dobra, ale wos' getae - "зрабіў сабе бліскучую царкоўную кар’еру", adukawany czalawek pawinen wedac', szto u swiatarstwe karjery nia robiac'.
0
Nadzejka / Адказаць
07.08.2007 / 19:05
Шчыра дзякую Богу за тое, што такія юдзі жылі і працавалі на Яго славу. Дай Бог знайсціся чалавеку, які працягне яго справу.
Паказаць усе каментары/ 5 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру