Супрацоўнікі крымінальнага вышуку УУС Мінаблвыканкама і Мінскага РУУС затрымалі групу серыйных злодзеяў, якія на працягу месяца абакралі сем прыватных дамоў у Мінскім і Дзяржынскім раёнах.

Як паведамілі ў аддзяленні інфармацыі і грамадскіх сувязяў УУС Мінаблвыканкама, з пачатку года ў Мінскі РУУС і Дзяржынскі РАУС паступалі заявы ад дачнікаў аб тым, што невядомыя абкрадалі іх дамы. У канцы лютага аператыўнікі выйшлі на след злачынцаў. Па падазрэнні ў серыі крадзяжоў былі затрыманыя пяцёра мінчан, старэйшаму з якіх 30 гадоў, а малодшаму — 20, чацвёра ўжо судзімыя за крадзяжы.

Часцей за ўсё злачынцы арудавалі ў нядаўна пабудаваных, а таксама дамах у стадыі будаўніцтва, адкуль выкрадалі, у першую чаргу, дарагія будаўнічыя інструменты.
Падазраваных цікавілі дамы са слаба ўмацаванымі дзвярыма ці нізка размешчанымі вокнамі, якія было лёгка выбіць.

Частку выкрадзенага злачынцы паспелі прадаць, астатняе будзе вернута законным уладальнікам.

У дачыненні да затрыманых распачата крымінальная справа паводле часткі 1 артыкула 205 КК (крадзеж).

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?