11.03.2013 / 16:32

Рэктара Роўбу праводзілі авацыяй 5

Сталі вядомымі некаторыя падрабязнасці выступу старшыні Гродзенскага аблвыканкама Сямёна Шапіры ў ГрДУ. Нагадаем, міністр адукацыі Сяргей Маскевіч прэзентаваў калектыву ГрДУ новапрызначанага рэктара Андрэя Караля. На паседжанні прысутнічалі гарадзенскія чыноўнікі з абласнога і гарадскога аддзелаў адукацыі.

Пасля Маскевіча ўзяў слова старшыня аблвыканкама Сямён Шапіра.

У сваім выступленні ён пахваліў універсітэт за тэхналагічныя дасягненні і раскрытыкаваў за промахі ў ідэалагічнай працы. Пра гэта расказалі прысутныя на сустрэчы.

Шапіра ўпікнуў былога рэктара Яўгена Роўбу, што той марудзіў са звальненнем Андрэя Чарнякевіча праз сваё знаёмства з бацькам гісторыка, які таксама працаваў ва ўніверсітэце. Старшыня аблвыканкама прызнаўся, што ён уласнаручна даў загад звольніць аднаго з аўтараў падручніка «Гродназнаўства» Андрэя Чарнякевіча.

Прысутныя на сустрэчы — універсітэцкая вярхоўка — праводзілі Шапіру апладысментамі. Але не меншымі апладысментамі яны ўзнагародзілі і былога рэктара. Як расказваюць людзі з Гродна, яму зладзілі авацыю стоячы. Сам Роўба адно заявіў, што «я верна служыў».

Вось такія «акадэмічныя свабоды» пануюць у беларускіх універсітэтах.

Мікола Бугай

0
Вiталь / Адказаць
11.03.2013 / 16:42
Няма тут няiкiх унiверсiтэтау... ужо 2 стагодзя
0
Былы рэктар / Адказаць
11.03.2013 / 19:26
Глупства. Пад час доўгага выступу Шапіры многія смяяліся з яго пасажаў і вернаподданічаскіх інтэрпрэтацый. Пад час выступу Роўбы, які казаў прабачце, калі што было не так і што я працаваў так, як разумеў што трэба было працаваць, была ціша. Пасьля многія ўспаміналі яго працу добрымі словамі і заля сапраўды ўстала пасьля яго выступу і апладзіравала.
0
Prafesar / Адказаць
11.03.2013 / 20:40
Замест БАЛОНСКАГА - БАЛОТНЫ працэс. І янны яшчэ некуды пнуцца!
Паказаць усе каментары/ 5 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру