06.08.2007 / 10:00

Майстар красамоўства 2

Традыцыйнае нядзельнае шоў кіраўніка Вэнэсуэлы Уга Чавэса «Алё, прэзыдэнт» пабіла ўсе рэкорды і доўжылася 7 гадзін 43 хвіліны.

Традыцыйная нядзельная праграма кіраўніка Вэнэсуэлы Уга Чавэса «Алё, прэзыдэнт» пабіла ўсе рэкорды і доўжылася 7 гадзін 43 хвіліны.

У праграме, што кожны тыдзень трансьлюецца ў жывым этэры па вэнэсуэльскіх каналах, бралі ўдзел міністры, паслы лацінаамэрыканскіх краін і Канады, а таксама замежныя госьці.

Падчас трансьляцыі з прэзыдэнцкага палаца Чавэс не зрабіў ніводнага перапынку і толькі зрэдку піў каву. Некаторыя замежныя госьці вымушаныя былі з дазволу вядучага адправіцца ў аэрапорт за завяршэньня тэлемарафону. Так давялося паступіць Раляну Лумумбе — ‑ сыну Патрыса Лумумбы, забітага ў 1961 г.

Падчас праграмы Чавэс, які быў у гуморы, закрануў самыя розныя тэмы і нават выканаў народную песьню для мэксыканскай пісьменьніцы Алены Панятоўскай.

0
Хасэ Ігнасіё / Адказаць
06.08.2007 / 13:52
прыкольнае прозьвішча ў гэтай мэксыканскай пісьменьніцы.
0
Halina von Leipzig / Адказаць
06.08.2007 / 16:06
О трапло! Нават па патрэбе ня зьбегау - напэуна, у памперсе сядзеу :-)))))))
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру