Станоўчае сальда знешняга гандлю таварамі і паслугамі за студзень гэтага года склала 142,6 млн. долараў, што на 71,3% менш за паказчык студзеня 2012 года. Пра гэта паведамілі ў Нацыянальным банку Беларусі.

У снежні 2012 года сальда знешняга гандлю таварамі і паслугамі склалася адмоўным у памеры 297,4 млн. долараў.

Паводле даных Нацбанка, экспарт тавараў і паслуг у студзені знізіўся на 13% — да 3 млрд. 408,9 млн. долараў, імпарт паменшыўся на 4,5% — да 3 млрд. 266,3 млн. долараў.

Знешнегандлёвы абарот тавараў за першы месяц гэтага года склаў 5 млрд. 990,7 млн. долараў (на 10,4% менш, чым у студзені 2012-га),
знешнегандлёвы абарот паслуг склаў 684,5 млн. долараў (на 5% больш за аналагічны паказчык мінулага года).

Сальда знешняга гандлю таварамі ў студзені 2013-га склалася адмоўным у памеры 86,7 млн. долараў. У студзені 2012 года гэты паказчык быў станоўчым і ацэньваўся ў 343,5 млн. долараў.

Сальда знешняга гандлю паслугамі за першы месяц 2013 года склалася станоўчым — 229,3 млн. долараў, што на 49,1% больш, чым у студзені 2012 года.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?