Калі паліцы раскладзены, сядзець на ніжняй можна толькі ўгнуўшыся.
Люстэрка ўпёрлі ў шафку, і галіцца даводзіцца роўненька над сталом.
З'явіліся разеткі для ноўтбука, а вось беларускай мовай і не пахне.
Паліцы сталі шырокімі, а вось столік маленькі.
Давялося праехаць у трохмясцовым купэ цягніка
У выніку, з улікам доўгіхПа-першае , вагоны не аснашчаны вакуумным туалетам.
Бо ў старых купэ адлегласць між ніжняй і верхняй паліцамі такая, што можна спакойна сядзець, а ў новых — адлегласць між сярэдняй паліцай і ніжняй такая, што сядзець немагчыма. А лазіць на самую верхнюю паліцу — радасць для дзяцей, але пакута для старэйшага пасажыра.Па-другое , у старых купэ можна было і ўдзень прылягчы, і ўначы пасядзець. Калі ў новых, трохмясцовых купэ прададзены тры месцы, то днём там прыйдзецца сядзець не прылегшы, а ўначы — ляжаць, не прысеўшы.
Лежачы на верхняй паліцы, я міжволі ў драбніцах чуў, як у суседніх купэ пасол адной з еўрапейскіх дзяржаваў у Беларусі, які, так супала, ехаў тым жа рэйсам, вучыў спадарожніцу сваёй мове.Па-трэцяе , гукаізаляцыя вагона ніякая.
Некамфортна.Па-чацвёртае , ацяпленне і кандыцыянаванне традыцыйна кульгаюць.
Напрыклад, у старым вагоне люстэрка месцілася на дзвярах. А ў новым яно змешчана на ўнутранай панэлі шафкі над сталом. У выніку, галіцца даводзіцца навісаючы над столікам, што, мякка кажучы, не добра. А каб паглядзецца ў люстэрка здалёк, прыходзіцца ўціскацца ў шафку для вопраткі, бо інакш сябе не пабачыш.Па-пятае , сам дызайн купэ не ідэальны.
У выніку чамаданы часцяком ляжаць проста пад нагамі.Па-шостае , рундук для валізак вузкі, мала якая торба туды ўлезе.
Па-шостае , столік малы, і пры ім можна сесці максімум дваім, тады як у старым купэ адразу чатыры асобы могуць адначасова піць чай ці гуляць у карты.
Па-сёмае, беларускай мовы ў вагоне няма нідзе. Беларусы для Беларускай чыгункі, відаць, не існуюць.
Ёсць і плюсы, вядома. Напрыклад, з’явіліся разеткі. Паліцы ў трохмясцовых купэ шырэйшыя, чым ранейшыя — поўныя людзі гэта ацэняць.
У цэлым — незалік.Можна зразумець Беларускую чыгунку: замены купэ старога тыпу на еўрапейскі ўзор запатрабавалі палякі, і беларусам заставалася «зляпіць, што было».
Наколькі цяперашні рэйсМінск-Вільня камфортны для пасажыра, настолькіМінск-Варшава стала некамфортнай.
І пры гэтым цягнік не належыць да ліку танных: квіток на яго ў два бакі каштуе 180 даляраў! Гэта больш, чым танны білет на самалёт «Белавія»! Заплаціўшы такія грошы, пасажыр мае поўнае маральнае права патрабаваць належных умоваў перавозкі, прынамсі, магчымасці хадзіць у туалет.