11.03.2013 / 18:44

Пацярпелы ад выбуху катэджа на Цнянцы ідзе на папраўку

У жніўні малады чалавек плануе ажаніцца.

Маладога чалавека, які пацярпеў у выніку выбуху катэджа на беразе Цнянкі 17 студзеня, перавялі ў звычайную палату. Пра гэта карэспандэнту «НН» расказаў гаспадар будынка Уладзімір Скрабатовіч. «У жніўні ён плануе ажаніцца, то дактары кажуць, што да вяселля ўсё зажыве У асноўным у яго пацярпелі кісці рук, спатрэбіцца невялікая перасадка скуры. Але галоўнае, што ён не атрымаў баратраўмы. Вочы, вушы і ўнутраныя органы цэлы».

11 сакавіка прайшло чарговае судовае паседжанне паводле заявы Скрабатовіча. Ён прасіў суд абавязаць забудоўшчыка перадаць яму ў эксплуатацыю катэдж, каб ён мог самастойна правесці камунікацыі, а таксама выплаціць яму пеню за прамаруджанне тэрмінаў выканання працаў. Паколькі галоўнага прадмета спрэчкі больш няма, суд гэтую частку прэтэнзій Скрабатовіча адхіліў да поўнага высвятлення акалічнасцяў здарэння. Разам з тым, суд абавязаў забудоўшчыка выплаціць гаспадару катэджа пеню.

СП

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру