Следcтва па справе арыштаванага па абвінавачанні «за здраду дзяржаве шляхам агентурнай дзейнасці» 23-гадовага аператара наваполацкага «Нафтана» Андрэя Гайдукова працягнулі яшчэ на месяц. Андрэй Гайдукоў утрымлiваецца пад вартай у СІЗА КДБ.

Іншых падрабязнасцяў гэтай справы дагэтуль ніхто не ведае.

Маці наваполацкага актывіста Вольга Гайдукова апавяла праваабаронцам «Вясны», што 11 сакавіка атрымала апошні ліст ад сына:

«Там усё побытавае: што перадаць і што здароўе нармальнае. Але мне радасна, што даходзяць хоць гэтыя некалькі радкоў. Следства цягнецца ўжо пяты месяц, а яснасці ніякай. Нават зразумець немагчыма, за што Андрэя вінавацяць: з усіх дапытаных і з адваката ўзялі падпіску аб неразгалошванні таямніцы следства. А ў гэтай справе — усё таямніца!»

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?