11.03.2013 / 21:37

У аўторак — выбары новага Папы: у Сікстынскай капэле заглушаць нават мабільнікі 1

Бачыце птушку? Вось з гэтага коміна, магчыма, ужо ў аўторак і пойдзе белы дым, які абвесціць пра абранне новага Папы. Фота Рустэма Адагамава.

У апошнія дні фаварытам букмекераў стаў арцыбіскуп Мілана Анджэла Скола.

Улады Ватыкана распарадзіліся ўсталяваць спецыяльнае абсталяванне для глушэння сігналаў сотавай сувязі на тэрыторыі Сікстынскай капэлы, дзе збіраецца канклаў кардыналаў для выбараў новага Папы.

Акрамя таго, тэхнічны і абслугоўваючы персанал, які будзе знаходзіцца ў капэле падчас абрання новага пантыфіка, прымусілі паклясціся ў захаванні сакрэтнасці. Чакаецца таксама, што нават у памяшканнях, дзе кардыналы і слугі будуць спаць, ніякіх камунікацыйных прыладаў не будзе.

Службы бяспекі Ватыкана паставяць спецыяльныя сістэмы, якія не дазволяць працаваць у капэле электронным «жучкам» розных тыпаў.

Гэтак строгія меры бяспекі прадыктаваныя традыцыяй: ніхто не павінен ведаць аб ходзе кардынальскіх дэбатаў адносна новага Папы.
За захаваннем тайны сочаць настолькі строга, што яе раскрыццё (хто б за ім не стаяў) караецца адлучэннем ад царквы.

Ранейшы Папа — Бенедыкт XVI — зрокся ад трону ў лютым. Ёзаф Ратцынгер быў абраны Папам у красавіку 2005 г., пасля смерці Яна Паўла ІІ. Канклаў у 2005 г. доўжыўся крыху болей сутак і адбыўся ў чатыры туры.

Калі абіраюць Папу, то над Сікстынскай капэлай уздымаецца белы дым.
Дымаход усталявалі яшчэ на выходных.

0
Кнехт / Адказаць
12.03.2013 / 08:48
У нас, калі "выбіраюць Папу", дык "глушаць" не сотаву сувязь, а яе карыстальнікаў.
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру