11.03.2013 / 23:16

Беларусь просіць у Расіі крэдыт $2 млрд «на мадэрнізацыю эканомікі» 26

З просьбай даць Беларусі крэдыт на 2 млрд долараў беларуская дэлегацыя паедзе ў Санкт-Пецярбург на пасяджэнне Вышэйшага дзяржсавета, якое пройдзе 15 сакавіка.

Як паведамляе штотыднёвік «Белорусы и рынок», беларускі бок ужо падрыхтаваў праект пагаднення аб выдзяленні Расіяй дзяржаўнага крэдыту ў 2 млрд долараў на мадэрнізацыю эканомікі.

Кіраўніцтва Беларусі звяртаецца з просьбай да РФ выдзеліць дзяржкрэдыт з магчымасцю яго пагашэння да 2027 года.
Прычым беларускі бок мае намер пагасіць крэдыт 40 роўнымі долямі, а першы плацеж — ажыццявіць у 2018 годзе.

Звяртаючыся з просьбай да кіраўніцтва РФ аб дзяржкрэдыце, беларускі бок нагадвае пра раней дасягнутыя з расійскім урадам дамоўленасці па рэалізацыі пяці сумесных інтэграцыйных праектаў.

Пра тое, што Расія дасць Беларусі крэдыт на 2 млрд. долараў пад мадэрнізацыю прадпрыемстваў, Аляксандр Лукашэнка паведаміў 21 снежня 2012 года
падчас сустрэчы са студэнтамі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта інфарматыкі і радыёэлектронікі. Паводле яго слоў, пра выдзяленне такога крэдыту ішла размова падчас візіту ў Расію, які адбыўся напярэдадні.

0
Неяк так / Адказаць
11.03.2013 / 23:29
саша, а мо хопіць крэдытаў ???? 2027 ????, так ВЯРТАЦЬ ПРЫДЗЕЦЦА НЕ ТАБЕ, альбо сядзець на карку Беларуса сабраўся яшчэ 14 год ??????? Каб сядзець на пасадзе і ўладарыць над Беларусамі, заганяеш іх, іх дзяцей, іх унукаў у ПРЫГОН МАСКОЎСКІ ???!!! Можа хопіць, пакняжыў і на пакой па-добраму!, бо барані Бог прыйдзецца сыходзіць інакш !!!
0
Ося Бэндэр / Адказаць
11.03.2013 / 23:36
Заграница нам поможет!
0
STATiK / Адказаць
11.03.2013 / 23:47
О, бааалін!!!!!! НПЗ проданы!!!!!!! Вун таму невысокаму чылавечку з Расіі. 2 міліярды доларав! Деньгі внесьті нізамідлітільна, нам нада мадернезацэя!!!! Ілі какая там ешчо зацыя...
Паказаць усе каментары/ 26 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру