06.08.2007 / 11:39

Павал Севярынец. Лісты зь лесу Новае выданьне ў сэрыі «Кнігарня «Наша Ніва». 9

Калі мне прапанавалі штотыдня пісаць у «Нашу Ніву» нататкі зь «хіміі», сьпярша здалося: два гады? Кожны тыдзень? Немагчыма. Занядбаная вёсачка на мяжы з Расеяй, сярод лесу — пра што?..

Новае выданьне ў сэрыі «Кнігарня «Наша Ніва»

Кніга ўключае ў сябе артыкулы Паўла, пісаныя ім падчас знаходжаньня на хіміі ў Полацкім раёне і друкаваныя на бачынах «НН».

Між іншым, Павал у дадзены момант адбывае суткі на Акрэсьціна. Разам з Аляксандрам Чарнышовым і Аляксеем Шэіным ён мусіць выйсьці заўтра, у аўторак, у 20.30. Хлопцаў затрымлівалі а 20:30 пятнаццаць дзён таму.

***

Калі Андрэй Дынько прапанаваў мне штотыдня пісаць у «Нашу Ніву» нататкі зь «хіміі», сьпярша здалося: два гады? Кожны тыдзень? Немагчыма. Занядбаная вёсачка на мяжы з Расеяй, сярод лесу — пра што?..

Зараз, праз два гады, сьведчу: кожная беларуская вёска (ужо ня кажучы пра мястэчка ці горад) вартая шматтомніку. Уся глыбокая Беларусь дагэтуль застаецца вялікай таямніцай. Ведаю: і тое, што Сітна згадваецца ў Бібліі, і тое, што найважнейшыя падзеі беларускай гісторыі нейкім дзівосным чынам праходзілі праз гэты лясны куток, і тое, што зараз у ім, як у кроплі, адлюстраваліся боль і надзеі ўсяе краіны — не выпадкова. —

Дзякую Богу за гэтае выпрабаваньне: Госпад найлепш ведае, дзе нам трэба быць. Дзякую за ўмацаваньне ў веры, за гарт, досьвед беларускай салідарнасьці, за 1,5 тысячы «лістоў у лес» і больш як пяцьсот наведнікаў. Дзякую рэдакцыі «Нашай Нівы», чытачам, бацькам сябрам і, канечне, самім сіценцам, такім мілым і такім няшчасным, пра якіх напісаў далёка ня ўсё.

«Лісты зь лесу» — спроба знайсьці беларуса ў гушчары ягонай душы. Спроба дагукацца да Бога ў глухім, дрымучым. Дрымотным сэрцы Эўропы.

Таму — сардэчна запрашаю ў беларускі лес.

Павал Севярынец. Прадмова да кнігі

Ул. інф.

0
Сяржук / Адказаць
06.08.2007 / 13:14
А дзе ў Бібліі згадваецца Сітна?
0
Зося / Адказаць
06.08.2007 / 14:15
Дзе можна набыць кнiгу?
0
Fcz / Адказаць
06.08.2007 / 15:36
Адбывае суткі за элементарныя налепкі. А павінен працаваць галавой. Старэйшым сябрам па кааліцыі павінна быць сорамна, што выштурхнулі на вуліцу Лідэра. Мабыць, гэта зайздрасьць да здольнага канкурэнта?
Паказаць усе каментары/ 9 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру