«Усё менш беларусак кормяць дзяцей цыцкай» — гэты артыкул падняў адно старое пытанне.
«Пытанне да аўтара артыкула альбо да рэдакцыі. Сапраўды, чаму ў артыкуле ўжываецца менавіта слова «цыцка»? Асабіста я нармальна да яго стаўлюся, але, шчыра кажучы, дзіўнавата бачыць яго ў газеце, бо, падаецца, гэта ж размоўнае слова, мае своеасаблівую стылістычную афарбоўку) чаму не напісалі проста «грудзі»? Ці гэта я кепска ведаю мову і слова „цыцка“ ў беларускай зусім не адпавядае «сіське» ў расейскай?) Дзякую», — запыталася чытачка petite maman.
Можна адназначна сказаць, што ў беларускай мове слова «цыцка» нейтральнае, калі гаворка пра кармленне дзіцяці. Ёсць яно і ў дзіцячай мове. Дзіцяці кажуць: будзеш цыцу? хочаш цыцу?
Што да «цыцак» ці «грудзей» увогуле, то тут не ўсё так адназначна.
Адны схіляюцца да «цыцак» як старога добрага, праверанага слова. На іх думку, з ужытку яго выціснула русіфікацыя.
Другія кажуць: семантыка словаў змянілася за ХХ стагоддзе, і многія слова «цыцкі» не ўспрымаюць, лічаць яго абразлівым або простамоўным.
З нашага вопыту як рэдактараў мы ведаем: слова «грудзі» ўспрымаецца шырокай аўдыторыяй спакайней, за слова «цыцкі» многія чапляюцца. Але мо варта «НН» як самаму папулярнаму беларускамоўнаму сайту актыўней ужываць
Просім Вашага меркавання. Першы раз гаворка пра гэты моўны выпадак вялася на нашым сайце паўтара года таму.
Дарэчы, паводле правілаў літаратурнай мовы,па-беларуску слова «грудзі» ўжываецца толькі ў множным ліку, а «цыцка» можа ўжывацца і ў адзіночным.
Гаварыце правільна!
І
Каментары