06.08.2007 / 12:42

Па другім коле 3

Менгарсуд задаволіў скаргу студэнта Юр'я Алейніка, справа вернутая ў суд першай інстанцыі.

Менскі гарадзкі суд пад старшынствам Міхаіла Басава цалкам задаволіў прыватную скаргу былога студэнта Акадэміі кіраваньня пры прэзыдэнце Юрыя Алейніка.

Студэнт‑выдатнік быў адлічаны з 4‑га курсу Акадэміі 15 траўня 2007 году нібыта за прагулы. Аднак Юрый Алейнік лічыць, што сапраўдная прычына адлічэньня — ягоная грамадзянская пазыцыя і палітычныя погляды. Паводле сёньняшняга рашэньня Менгарсуду справа Юрыя Алейніка вяртаецца зноў на разгляд у суд першай інстанцыі.

5 ліпеня 2007 году суд Кастрычніцкага раёну Менску спыніў вытворчасьць у пазове Юрыя Алейніка да Акадэміі кіраваньня пры прэзыдэнце. Суд палічыў гэтую справу непадведамаснай яму.

У красавіку 2007 году Юры Алейнік удзельнічаў у зборы подпісаў пад заротам да дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў за захаваньне сацыяльных ільготаў студэнтам.

Юры Алейнік зьяўляецца старшынём Менскай абласной арганізацыі «Таварыства беларускай мовы імя Францыска Скарыны».

Вячаслаў Кулік, Радыё Свабода

0
Беларус / Адказаць
06.08.2007 / 16:21
Некампэтэнтнасьць судзьдзі Пракаповіч пацьверджаная судом! Во кручкатворцы! Але ж прауду не схаваць, сп. "судзьдзі";)
0
Ігар / Адказаць
06.08.2007 / 18:29
Суддзі проста далі зразумець - няма чаго хавацца ад патэнцыйнай забароны на ўезд у Эўразьвяз за рознымі юрыдычнымі хітрыкамі! Будзь як усе, калі працуеш у гэтай сыстэме, - забясьпечвай патрэбнае ўладзе судовае рашэньне.
0
Студэнт / Адказаць
07.08.2007 / 14:49
Можа хто падкажа, а ці існуюць якія дзейсныя студэнцкія арганізацыі, каб той жа Юрась ці іншыя студэнты разам маглі адстойваць свае правы?
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру