15 сакавіка (пятніца) у сувязі з перамяшчэннем праз тэрыторыю Беларусі «паўднёвага» цыклону ў нашай краіне чакаюцца складаныя ўмовы надвор’я: ноччу па паўднёвым усходзе, раніцай і днём у многіх раёнах краіны моцны снег і моцны парывісты вецер, завіруха, на дарогах снежныя заносы.
Удзень у асобных раёнах будуць моцныя снегапады.