У Баку вынесены прысуд рэдактару газэты «Хурал», абвінавачанаму ў вымагальніцтве і ўхіленні ад выплаты падаткаў. Журналіст асуджаны да дзевяці гадоў турмы.
Сам Зейналы адхіліў абвінавачванні ў свой адрас, заявіўшы, што за яго арыштам стаіць адміністрацыя прэзідэнта Азербайджана. Прыхільнікі журналіста, якія прысутнічалі ў судзе, сустрэлі прысуд крыкамі «Свабода».
Аваза Зейналы быў арыштаваны ў кастрычніку 2011 года па скарзе дэпутата Гюляр Ахмедавай.Яна сцвярджала, што рэдактар газеты вымагаў у яе грошы, пагражаючы ў адваротным выпадку публікацыяй кампрамату.
Сам Зейналы пісаў у сваёй газеце, што Ахмедава сама прапаноўвала яму буйную суму грошай у абмен на лаяльнасць уладаў. На гэтю прапанову, па словах журналіста, ён адказаў адмовай.
Пазней арыштаванага рэдактара газеты абвінавацілі таксама ва ўхіленні ад выплаты падаткаў. Суд па ягонай справе пачаўся ў траўні 2012 года.
Што тычыцца Гюляр Ахмедавай, то яе саму нядаўна арыштавалі па падазрэнні ў махлярстве.
У мінулым Аваза Зейналы не раз прыцягвалі да суда па розных абвінавачваннях. Так, у 2008 годзе ён быў асуджаны на паўтары гады папраўчых прац за паклёп. Журналіста таксама судзілі за публікацыю перакладу кнігі Адольфа Гітлера «Майн Кампф» (яго абвінавачвалі ў распальванні нацыянальнай варожасці), аднак па гэтым эпізодзе яго апраўдалі.