З чэрвеня 1984 года, калі пайшлі першыя цягнікі Мінскага метрапалітэна, ім было перавезена больш як 5,5 млрд. пасажыраў.
Пра гэта паведаміў 12 сакавіка на прэс-канферэнцыі намеснік начальніка па капітальным будаўніцтве КУП «Мінскі метрапалітэн» Аляксандр Цімафееў.

Паводле яго слоў, першапачаткова ў архітэктурных рашэннях станцыі метро спрабавалі прадставіць як падземныя палацы — знак дасягненняў савецкага народа. Цяпер архітэктура інтэр’ераў метро больш сучасная, што можна ацаніць на прыкладзе новых станцый Пятроўшчына, Міхалова, Грушаўка.

Як паведаміў Цімафееў, пасля пуску станцыі Пятроўшчына перавозка пасажыраў у сталічным метро вырасла на 29%.

Аб працы па павышэнні бяспекі пасажыраў расказаў журналістам галоўны рэвізор па бяспецы метрапалітэна Аляксандр Салей. «Сёння на дзвюх лініях мінскага метро ўстаноўлена прыкладна 930 камер, якія дазваляюць назіраць за пасажырамі ад уваходу на станцыю да пасадкі ў цягнікі, — паведаміў ён. — Летась сем саставаў першай лініі абсталяваныя відэаназіраннем у вагонах, у далейшым гэта праца будзе працягвацца».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?