Берлін, 12 сакавіка 2013 г.

Берлін, 12 сакавіка 2013 г.

Моцны снегапад у Еўропе выклікаў перабоі ў транспартнай камунікацыі, заблакаваў аўтамабільныя дарогі і чыгункі і прывёў да адмены авіярэйсаў.

У Нямеччыне быў часова закрыты аэрапорт Франкфурта-на-Майне, які займае трэцяе месца па аб’ёме пасажырапатоку ў Еўропе.

Рух высакахуткасных цягнікоў «Еўрастар», якія злучаюць Лондан з Парыжам і Брусэлем, прыпынены да канца дня.

Вялізныя заторы ўтварыліся на дарогах Брытаніі, Бельгіі і Францыі, дзе сотні кіроўцаў былі вымушаныя начаваць у аўтамабілях, паведамляе Бі-Бі-Сі.

У Беларусі магутныя снегапады прагназуюць у пятніцу.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0