Аляксандр Лукашэнка 12 сакавіка падпісаў указ № 119 «Аб упарадкаваннi набыцця службовых легкавых аўтамабіляў».
«У мэтах рацыянальнага выкарыстання сродкаў, захавання плацежнай дысцыпліны нормамі ўказа ўстанаўліваюцца абмежаванні на набыццё службовых легкавых аўтамабіляў юрыдычнымі асобамі, якія маюць пратэрмінаваную запазычанасць, а таксама абмежаванне па яго кошце».
Кошт службовага легкавога аўтамабіля, набытага дзяржаўнымі органамі, дзяржаўнымі юрыдычнымі асобамі, гаспадарчымі таварыствамі, у статутных фондах якіх больш за 50% акцый (доляў) знаходзіцца ва ўласнасці РБ і (або) яе
эквівалентную 25 тыс. еўра з улікам мытных плацяжоў,калі іншае не ўстаноўлена прэзідэнтам Беларусі.
За перавышэнне ўстаноўленага заканадаўствам кошту набытага службовага легкавога аўтамабіля, а таксама за яго набыццё пры наяўнасці пратэрмінаванай запазычанасці прадугледжваецца накладанне на кіраўніка дзяржоргана або юрыдычнай асобы штрафу ў памеры ад 600 да 1 000 базавых велічынь (цяпер адна базавая велічыня складае Br100 тыс.), паведамляе БелТА.
Нагадаем, што раней неаднаразова з’яўлялася інфармацыя пра набыццё чыноўнікамі і рознымі службамі аўтамабіляў коштам па некалькі дзясяткаў тысяч даляраў.
У прыватнасці, паведамлялася, што Ельскі райвыканкам збіраўся набыць аўтамабіль коштам 600 млн рублёў (70 тыс. даляраў).