Сталічная міліцыя праводзіць праверку па інфармацыі аб распыленні пярцовага газу ў мінскім метро, у пераходзе паміж станцыямі «Кастрычніцкая» і «Купалаўская».
Пра гэта паведаміў прэс-сакратар ГУУС Мінгарвыканкама Аляксандр Ластоўскі.

Паводле звестак некаторых інтэрнэт-рэсурсаў, інцыдэнт адбыўся днём 12 сакавіка.

Пакуль, паводле слоў Ластоўскага, інфармацыя не пацвярджаецца, у тым ліку супрацоўнікамі міліцыі, якія нясуць службу ў метро. Ні заяў пра здарэнне, ні скаргаў ад пацярпелых не паступала.

Тым не менш, як адзначыў прэс-сакратар ГУУС, органы ўнутраных спраў звяртаюцца да грамадзян, якім штосьці вядома пра згаданы інцыдэнт, паведаміць пра гэта па тэлефоне 102.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?