06.08.2007 / 14:06

Помнік Магдэбурскаму праву ў Берасьці. Фота даслана ў Народныя Навіны 2

На скрыжаваньні вуліц Савецкая і Маякоўскага ўсталяваны вялікі бронзавы памятны знак у гонар атрыманьня ў 1390 годзе горадам Берасьцем першым сярод беларускіх гарадоў магдэбурскага права на самакіраваньне.

Зусім нечакана, але з вялікай прыемнасцю для гісторыкаў, свядомых беларусаў і простых жыхароў Берасця, на скрыжаванні вуліц Савецкая і Маякоўскага, на будынку ювелірнай крамы «Жамчужына» усталяваны вялікі бронзавы памятны знак у гонар атрымання ў 1390 годзе горадам Берасця першым сярод беларускіх гарадоў магдэбурскага права на самакіраванне.

Хай людзі ўбачаць вашымі вачыма
Дасылайце на web@nn.by вашы фатаздымкі. Зьмяшчайце народныя навіны. Паведамляйце пра пільныя здарэньні на тэлефоны
(029) 707-73-29,
(029) 613-32-32,
(017) 284-73-29
Хай людзі вас пачуюць!

У cярэдзіне помніка нібы на папірусе з пячаткай месціцца вытрымка з самаго прывілея: «Даруем на вечнасць права гарадское магдэбурскае, адхіляючы іншыя правы польскія, літоўскія і рускія і ўсе іншыя звычаі, якія былі б не ўзгоднены з правам гарадскім магдэбурскім». А па краях знака выгравіраваныя даты атрымання беларускімі гарадамі Магдэбургскага права, першым стаіць 1390 — год надання шаноўнага права Берасцю.

Павел Белавус

0
Кастусь / Адказаць
06.08.2007 / 17:54
Выглядае як кампутарны мантаж. Падобна на тое, што архітэктары робяць падчас праектаваньня. Нават калі і ўсталявалі, дык неяк на гэтай сьцяне лайнавата выглядае. Але сама па сабе пячатка нармальная.
0
Cimoh / Адказаць
07.08.2007 / 22:58
Гэта напэўна якасьць здымка ня вельмі добрая, а знак насамрэч усталяваны і быў мною ўжо нават памацаны ;)
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру