У Брэсце сёння вынесены прысуд аднаму з арганізатараў канала перапраўкі ў Польшчу нелегальных мігрантаў. Аб гэтым паведаміў начальнік прэс-службы Брэсцкай памежнай групы ім. Ф. Дзяржынскага Аляксандр Кіслоў.

29-гадовы жыхар Брэсцкага раёна прызнаны вінаватым у арганізацыі незаконнага ўезду на тэрыторыю Беларусі, выезду з краіны замежных грамадзян па папярэдняй змове.
Яго дзеянні кваліфікаваныя па ч. 2 арт 371–1 КК, на падставе якой
яму прызначана пакаранне ў выглядзе чатырох гадоў пазбаўлення волі з канфіскацыяй усёй маёмасці, якая належыць яму, і з адбыццём пакарання ў папраўчай калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму.
Прысуд можа быць абскарджаны ў касацыйным парадку.
Факт спробы незаконнага пераходу з Беларусі на тэрыторыю Польшчы 8 грамадзянамі Індыі, брэсцкія памежнікі спынілі 15 мая 2012 года.
Замежнікаў затрымалі падчас пераадолення сігналізацыйнага комплексу па канатнай дарозе. Пры гэтым былі затрыманыя і іх памагатыя з абодвух бакоў. Праз некаторы час знайшлі арганізатараў канала перапраўкі нелегальных мігрантаў. Імі выявіліся двое грамадзян Беларусі — жыхары Брэста і Брэсцкага раёна. Адзін з іх, якому сёння вынесены прысуд, быў затрыманы праваахоўнымі органамі праз два месяцы пасля інцыдэнту на мяжы. Другі — берасцеец — пакуль застаецца ў вышуку.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?