13.03.2013 / 10:01

У Польшчы навучаюцца тры тысячы беларускіх студэнтаў 4

Працягвае расці лічба беларусаў, што атрымліваюць адукацыю ў краінах Еўрасаюза. Прычым гаворка не толькі пра навучэнцаў Еўрапейскага гуманітарнага ўніверсітэта, што пасля закрыцця ў Мінску аднавіў працу ў Вільні.

Згодна з апублікаванымі ў Польшчы звесткамі, за Бугам у 2012 годзе навучалася 2953 студэнты з Беларусі.
Беларусы ўтвараюць другую памерам нацыянальную студэнцкую грамаду пасля ўкраінцаў.

Польшча фундуе Праграму Каліноўскага, на якой вучацца юнакі, што пацярпелі (ці сем'я якіх пацярпелі) ад палітычных рэпрэсій у Беларусі. Аднак яе ўдзельнікі складаюць толькі невялікую частку ад агулу беларускіх студэнтаў. Большасць з нашых суайчыннікаў вучыцца за свае грошы ў самых розных ВНУ, у тым ліку прыватных. Беларусаў вабіць еўрасаюзаўскі дыплом і добрая якасць польскай эканамічнай адукацыі.

СГ

0
вася / Адказаць
13.03.2013 / 10:19
ага. Вернецца дамоў 3-4
0
Gutenman / Адказаць
13.03.2013 / 10:28
<> Europa dlia nas - adczyniaie: A tut , dyktatura - ich zaczyniaie!
0
Паляк / Адказаць
13.03.2013 / 12:27
Рыхтуюцца сапраўдныя патрыёты Бацькаўшчыны, што будуць змагацца за Беларусь, супраць дыктатарскага рэжыму
Паказаць усе каментары/ 4 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру