06.08.2007 / 14:11

Першая перамога магілёўскіх донараў 1

Савет міністраў пайшоў на саступкі.

Магілёўскія донары дамагліся першай перамогі ў справе вяртання скасаваных льгот. Па словах актывіста ганаровага донара, аднаго са стваральнікаў Фонда донараў плазмы і крыві «Кропля жыцця» Ігара Каваленкі, Савет міністраў вырашыў пакінуць донарам 40‑працэнтную надбаўку да пенсіі.

Гэта адна з прычынаў таго, што донары пакуль не будуць бестэрмінова страйкаваць, як наважваліся, і звяртацца ў Канстытуцыйны суд.

«Зараз мы чакам яшчэ лістоў, якія нам павінны даслаць з шэрагу дзяржаўных устаноў. Пасля гэтага будзем працаваць з юрыстамі, каб яны падрыхтавалі тлумачэнне слоў «кампенсацыя» і «льготы». Толькі затым мы вырашым пытанне са зваротам у Канстытуцыйны суд. Дагэтуль не прыйшоў адказ з Міністэрства аховы здароўя. Але Савет міністраў даслаў ліст у Міністэрства працы і сацыяльнай абароны, згодна з якім донарам пакідаюць 40% надбаўкі да пенсіі. Так што, адно з нашых патрабаванняў ўжо выканана. Застаецца змагацца за лекі і зубапратэзававанне. Не так легка ваяваць з чыноўнікамі. На ўсё трэба шмат часу. Тым больш што мы працягваем займацца і стварэннем нашага фонда: даслалі ліст у Міністэрства юстыцыі наконт ўзгаднення назвы. Чакаем адказ, паколькі без яго не можа быць ніякай рэгістрацыі», — кажа Ігар Каваленка.

Што датычыць акцыіі донараў з распаўсюдам улётак і запрашэннем да чыноўнікаў здаваць кроў, то ніводны з тых, каму яны былі дасланы, на прапанову не адрэагаваў: «Ні званкоў, нічога. Нібыта нічога і не было».

Пытанне з правядзеннем страйку донараў пакуль застаецца адкрытым:

«Перад тым, як падаваць дакументы на рэгістрацыю, адбудзецца сход донараў, дзе мы абмяркуем такое развіццё падзеяў».

Вадзім Доўнар, Радыё Рацыя

0
Тайна / Адказаць
06.08.2007 / 16:42
вот тут, кстати, написано, что никто донорам надбавку к пенсии не отменял http://naviny.by/rubrics/society/2007/08/06/ic_articles_116_152148. Вопросы пенсионного обеспечения закон об отмене льгот не затрагивает
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру