Павялiчваецца колькасць грамадзян, занятых у айчыннай эканомiцы. Паводле папярэднiх ацэнак, у студзенi—чэрвенi ў краiне працавала 4 млн 409,6 тыс. чалавек. Сiтуацыя тлумачыцца дасягненнем працаздольнага ўзросту даволi масавым пакаленнем моладзi, якая з’явiлася на свет падчас бэбi‑буму сярэдзiны 1980‑х гадоў.

Вялiкая колькасць моладзi ва ўзросце да 30 гадоў стала i прычынай павелiчэння нараджальнасцi. За сёлетнiя студзень—май у Беларусi з’явiлася 41,3 тыс. немаўлят, што аказалася на 9,1 працэнта больш, чым за аналагiчны перыяд летась. Пры гэтым найбольшы рост колькасцi нараджэнняў зарэгiстраваны ў Гомельскай i Брэсцкай абласцях — 11,6 i 10,9 працэнта адпаведна.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?