У самой паўднёвай частцы Японіі пачалося цвіценне сакуры -- далёкаўсходняй разнавіднасці вішні.
Цвіценне пачалося на 10 дзён раней за прагнозы ў цэнтры горада Фукуока на востраве Кюсю. Пра гэта афіцыйна абвясціла метэаралагічнае ўпраўленне краіны, якое з 1953 года назірае за сакурай і вядзе адпаведную статыстыку.
Цяпер у выпусках навінаў штодня будуць паведамляць аб прасоўванні «фронту цвіцення» сакуры на поўнач краіны.
З асаблівай цікавасцю жыхары Японіі сочаць за вішнямі ў сінтаістцім храме Ясукуні ў цэнтры Токіа.
З'яўленне на іх першых пяці кветак абвяшчае, што пара любавання сакурай прыйшла і ў сталіцу краіны.
У мінулым годзе першыя кветкі сакуры раскрыліся ў замку Каці на востраве Сікоку 21 сакавіка. Аднак улады Японіі вырашылі адмяніць свята любавання сакурай, якое супала з прыкладнай датай запуску паўночнакарэйскага спадарожніка. У 2011 годзе цвіценне пачалося на востраве Хансю 20 сакавіка.
0
0
0
0
0
0