. З 31 сакавіка Нацыянальная авіякампанія «Белавія» павялічвае частату палётаў у Стамбул (Турцыя) да чатырох разоў на тыдзень.

Як паведамляе прэс-служба нацыянальнага перавозчыка, дадатковыя рэйсы ўводзяцца па чацвяргах. Зараз самалёты з Мінска ў Стамбул і назад лятаюць тройчы на тыдзень — па аўторках, пятніцах і нядзелях.

Рэйсы будуць выконвацца на самалётах Boeing 737–300, Boeing 737–500 і Embraer 175.

«Павелічэнне частаты выканання рэйсаў зроблена ў сувязі з ростам пасажырапатоку паміж Мінскам і Стамбулам, а таксама для паляпшэння ўмоў пералёту транзітных пасажыраў, якія вылятаюць са Стамбула цераз Мінск у пункты Еўропы, СНД і назад», — зазначылі ў «Белавія».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?