Плацежная сістэма PayPal атрымала дазвол ад расійскага Цэнтрабанка на працу ў якасці некрэдытнай банкаўскай установы, піша партал EcommerceBytes. Як адзначае выданне, такім чынам, кампанія зможа адкрыць свой ​​плацежны бізнэс на расійскім рынку, які зараз хутка расце

Кампанія eBay, якая валодае PayPal, апісвае двухгадовы працэс атрымання ліцэнзіі на ажыццяўленне дзейнасці ад ЦБ як «вандраванне» са шматлікімі сустрэчамі прадстаўнікоў кампаніі і банка і «навучанне супрацоўнікаў Банка Расіі таму, як PayPal і электронныя аплатныя сістэмы паспяхова працуюць па ўсім свеце», піша EcommerceBytes.

Як напісала eBay ў сваім блогу Main Street, кампанія рада адкрыць яшчэ адзін рынак, каб палегчыць карыстальнікам куплю і продаж «праз межы».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?