На гэтым тыдні ў Беларусі на пасяджэнні міжведамаснай камісіі, якую ўзначальвае намеснік міністра гандлю Ірына Наркевіч, будуць вызначаны аператары сістэмы tax free.
Пра гэта Наркевіч паведаміла 13 сакавіка на прэс-канферэнцыі ў Мінску.

«Усе падрыхтоўчыя працэсы з пункту гледжання заканадаўчай базы зроблены. Трэба было стандарт распрацаваць, вызначыць, як выбіваецца ПДК у касах, выдзеліць падатак на дададзены кошт у Падатковым кодэксе», — расказала Наркевіч.

Паводле яе слоў, неабходна вызначыць працэдуру вяртання пакупніку ПДК пры дапамозе наяўнага ці безнаяўнага разліку, а таксама забяспечыць магчымасць запаўнення бланкаў у электронным выглядзе, каб апрацоўваць іх пры дапамозе спецыяльнай праграмы — для эканоміі сродкаў і часу.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?