У цэнтры Гродна малады таксіст траўмаваў навучэнку каледжа.
Як паведамілі ва ўпраўленні ДАІ, ДТЗ адбылося 12 сакавіка.
Дзяўчына злева па ходзе руху «Мерседэса» бегла па пешаходным пераходзе ў бок свайго інтэрната. Збіўшы прахожую, машына правезла яе на капоце 34 метры.Пацярпелая шпіталяваная з пераломамі.
Вядома, штоУ чатырох выпадках такімі выступалі факты перавышэння хуткасці. Апошнім парушэннем было тое, што вадзіцель не прапусціў прахожага ў лістападзе мінулага года.21-гадовы кіроўца 17 разоў быў пакараны за розныя парушэнні правілаў руху.