Міліцыя адшуквае рабаўніка, які нападаў на пажылых жанчын каля магазінаў у Партызанскім раёне Мінска.

Як паведамілі ў ГУУС Мінгарвыканкама, схема, па якой дзейнічаў злачынца, даволі простая: пасля таго як жанчыны выходзілі з магазіна, ён падбягаў, вырываў з рук сумку і хутка ўцякаў. Толькі сёлета такім чынам пацярпелі тры мінчанкі, у канцы мінулага — яшчэ дзве жанчыны.

Характэрна, што зламыснік палюе на сваіх ахвяр выключна каля прадуктовых магазінаў. Апошні раз напад быў учынены каля магазіна на вуліцы Пуліхава, да гэтага — на вуліцах Першамайскай і Захарава.

У сувязі з гэтым праваахоўнікі звяртаюцца да магчымых сведак злачынстваў з просьбай паведаміць пра сябе ў дзяжурную частку Партызанскага РУУС або патэлефанаваць: 8 (017) 230-34-34, 8 (029) 854-76-24.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?