У Гродзенскім раёне вайсковец тэрміновай службы забіў пенсіянерку, паведамляе газета «Перспектыва» са спасылкай на начальніка аддзела аховы правапарадку і прафілактыкі Гродзенскага РАУС Іван Краўцэвіча.

Надзвычайнае здарэнне адбылася на мінулым тыдні на тэрыторыі Верцялішкаўскага сельсавета.

20-гадовы хлопец прыехаў на адпачынак дадому. Гэтую справу ён вырашыў адзначыць разам з бацькам, запрасіўшы ў госці і свайго сябра. Пасля застолля бацька адправіўся спаць, сябар пайшоў дадому, а салдата тэрміновай службы пацягнула на прыгоды. Малады чалавек накіраваўся да дома суседкі і стаў выбіваць шкло. 60-гадовая жанчына выйшла на вуліцу, даведацца, што адбываецца. У адказ хлопец ударыў яе па твары і за валасы пацягнуў да адрыны, дзе ударыў металічнай трубой па галаве. Цела пенсіянеркі пакінуў у хляве, а сам адправіўся дадому адпачываць. Пра здарэнне ў міліцыю паведаміла дачка пацярпелай.

У ходзе разбору хлопец не змог патлумачыць праваахоўнікам, навошта ён здзейсніў злачынства. Распачатая крымінальная справа па артыкуле «Забойства». Па дадзеным факце праводзіцца праверка.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?