У чарговым матчы мужчынскага першынства краіны СКА на сваёй пляцоўцы разграміў БГК імя Мяшкова — 40:30 (23:13).

Найлепшым у СКА быў Барыс Пухоўскі — 10 мячоў, Сяргей Шыловіч — 9, Дзмітрый Камышык — 8.

Становішча: «Дынама» (Мінск) — 27 ачкоў (16 матчаў), СКА — 27 (16), БГК імя Мяшкова — 24 (16), «Вікторыя-Рэгія» (Мінск) — 12 (15), «Кронан» (Гродна) — 6 (15), ГК імя Левіна (Наваполацк) — 0 (18).

Шасціразовы чэмпіён СССР мінскі СКА быў чэмпіёнам Беларусі з 1993 па 2002 гады. БГК — у 2004, 2005, 2006, 2007, 2008 гадах; а апошнія чатыры гады залатыя медалі выйгравала «Дынама».

***

20 сакавіка СКА прыме на сваёй пляцоўцы «Кронан», 17 красавіка ў Мінску згуляюць «Дынама» і БГК, а СКА — з «Вікторыяй-Рэгіяй», 5 мая матч — БГК — СКА, а 22 мая — СКА — «Дынама».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?