Чыталка RSS-патокаў Google Reader будзе закрыта 1 ліпеня 2013 года. Аб гэтым паведамляецца 13 сакавіка ў афіцыйным блогу Google.
Карпарацыя тлумачыць, што ў апошнія гады актыўнасць выкарыстання сэрвісу знізілася. Карыстальнікі змогуць экспартаваць свае дадзеныя, у першую чаргу падпіскі, праз спецыяльны сэрвіс.
Аб закрыцці Google Reader было абвешчана падчас чарговай "вясновай чысткі", якую Google праводзіць раз у некалькі месяцаў. Акрамя RSS-чыталкі, карпарацыя ў бліжэйшыя месяцы закрые яшчэ сем прадуктаў.