Жыхар Гарадоцкага раёна (Віцебская вобласць) падазраецца ў згвалтаванні пенсіянерак, паведаміў пракурор раёна Міхаіл Пацееў.
У лютым гэтага года ў праваахоўныя органы з заявай аб згвалтаванні звярнулася 84-гадовая пенсіянерка. Крыўдзіцелем пажылой жанчыны апынуўся 29-гадовы мужчына, які мае неаднаразовыя судзімасці за крадзяжы і толькі ў канцы мінулага года вярнуўся з месцаў пазбаўлення волі.
У дачыненні да мужчыны распачата крымінальная справа па арт.166 Крымінальнага кодэкса Беларусі ("Згвалтаванне").
Пры гэтым у ходзе расследавання было распачата яшчэ адна крымінальная справа па аналагічным артыкуле за згвалтаванне, учыненае ім у кастрычніку 2008 года.Тады ахвярай абвінавачанага стала пенсіянерка 1944 года нараджэння, якую ён абрабаваў і, па словах жанчыны, згвалціў.
Зараз па гэтых крымінальных справах вядзецца следства. Устанаўліваюцца іншыя пацярпелыя асобы.