Найчасцей у сучаснай беларускай вайсковай геральдыцы выкарыстоўваецца вобраз птушак. Нарукаўны знак 10-га асобнага батальёна радыёэлектроннай барацьбы з наземнымі сродкамі.
Найчасцей у сучаснай беларускай вайсковай геральдыцы выкарыстоўваецца вобраз птушак. Цэнтральны камандны пункт Узброеных Сіл.
Нарукаўны знак цэнтра забеспячэння бяспекі інфармацыйных тэхналогій дзеляць між сабой ягуар і кажан. Кажан — другі па папулярнасці сімвал вайсковых шэўронаў.
Кажан — другі па папулярнасці сімвал вайсковых шэўронаў.
Выява сабакі на шаўронах Кіналагічнага цэнтра выглядае прадказальна і лагічна.
Як і змеяў на шаўронах вайсковых медыкаў.
Зубр упрыгожвае форму вайскоўцаў 50-й Данецкай базы захоўвання ўзбраення і тэхнікі.
Аса — сімвал верталётчыкаў.
Павук-разведчык.
Не фаўнай адзінай — вайсковыя харчовыя базы маюць на шаўронах выявы каласоў.
Сустракаюцца на нарукаўных знаках і элементы гербаў гарадоў.
База інжынерных боепрыпасаў № 2271 мае выяву «Пагоні».
Усе нарукаўныя знакі беларускага войска можна пабачыць тут.
Сучасная беларуская вайсковая геральдыка шчодра выкарыстоўвае вобразы айчыннай фаўны. Як правіла, гэта драпежныя звяры і птушкі. Яно і слушна — войска ёсць войска. Мы вырашылі высветліць хто з нашых звяроў і птушак найбольш папулярны ў якасці выявы на шаўроне.
На першым месцы апынуліся птушкі — арлы і совы — іх выявы абралі больш за дзясятак вайсковых часцей і арганізацый. Сярод іх 103-я і 38-я Гвардзейскія асобныя мабільныя брыгады, 62-я зенітная ракетная брыгада, 48-ы асобны батальён радыёэлектроннай барацьбы з наземнымі сродкамі ды іншыя.
На другім месцы па папулярнасці насельнікаў нарукаўных знакаў месцяцца кажаны. Гэта сімвал беларускай вайсковай разведкі. Ён упрыгожвае шаўроны супрацоўнікаў Цэнтра ўпраўлення разведкай, 1019-го камандна-разведвальнага цэнтра, 255-на Асобнага радыётэхнічны полк асаблівага прызначэння — усяго каля 10 часцей і цэнтраў.
Прадказальнай выглядае выява змяі на шаўронах вайсковых медыкаў (такіх назбіраецца з паўдзясятка), а таксама Кіналагічнага цэнтра.
А вось нарукаўны знак цэнтра забеспячэння бяспекі інфармацыйных тэхналогій дзеляць між сабой ягуар і кажан.
Адзін з сімвалаў Беларусі — зубр — упрыгожвае форму вайскоўцаў 50-й Данецкай базы захоўвання ўзбраення і тэхнікі.
181-я Баявая верталётная база мае на шаўронах асу, а 16-ы Асобны батальён радыёэлектроннай барацьбы — павука.
Не фаўнай адзінай — 1068-я і 3540-я харчовыя базы маюць на шаўронах выявы каласоў.
Сустракаюцца на нарукаўных знаках і элементы гербаў гарадоў, у якіх месцяцца часці. Часцей за ўсіх на шаўронах трапляецца сімвал Гродна — алень Святога Губерта.
База інжынерных боепрыпасаў № 2271 мае выяву «Пагоні».